Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»


Зьлева направа: Сямён Домаш, Міхаіл Чыгір, Уладзімер Ганчарык, Павал Казлоўскі, Сяргей Калякін – прэтэндэнты на адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах-2001
Зьлева направа: Сямён Домаш, Міхаіл Чыгір, Уладзімер Ганчарык, Павал Казлоўскі, Сяргей Калякін – прэтэндэнты на адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах-2001

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» былы кандыдат у прэзыдэнты (2006) Аляксандар Мілінкевіч расказаў пра адзін загадкавы і драматычны эпізод падчас кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году. Мілінкевіч тады быў кіраўніком штабу дэмакратычнага кандыдата Сямёна Домаша.

Публікуем урывак з інтэрвію Мілінкевіча.

— Калі кандыдат у прэзыдэнты Сямён Домаш выступаў на тэлебачаньні, то кіраўнік тэлебачаньня (не афіцыянтка, а кіраўнік тэлебачаньня!) прынёс яму такую сінюю шклянку з вадою зь нёманскага шкла, паставіў яе на стол. Домаш выпіў, а ўвечары ў яго быў абшырны інфаркт.

Мы ня сталі яго лячыць у Беларусі, мы павезьлі яго ў Кракаў, там яму зрабілі доўгую апэрацыю на сэрцы. І хірург сказаў, што гэта не натуральны інфаркт. Бо ў Домаша быў ідэальны ціск — 120 на 80, ён спартовага складу, ён сапраўды займаўся спортам.

Я ўжо пазьней для сябе зрабіў такую выснову, што, хутчэй за ўсё, гэта было тое, што мы зараз добра ведаем як «Навічок».

Домаш вырастаў тады ў сапраўднага лідэра дэмакратычнай супольнасьці, якога падтрымлівалі і сярод намэнклятуры. Гэтага не маглі ня ведаць адпаведныя спэцслужбы, і яны маглі такое зрабіць. Сёньня гэта нікога не зьдзіўляе.

Цалкам інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG