Паводле зьвестак літоўскага боку, колькасьць беларускіх аўтамабіляў, якія ў пунктах пропуску літоўскія памежнікі адправілі назад у Беларусь, ужо большая за 20 легкавікоў. Зь іх звыш 10 у Медніках (зь беларускага боку — «Каменны Лог») і 16 у Салечніках (зь беларускага боку — «Беняконі»), піша LRT.
Начальнік памежнага пераходу ў Медніках Арунас Даўрбас паведаміў, што з паўночы да раніцы 18 ліпеня ў Літву не змаглі праехаць больш за 10 аўтамабіляў без уладальніка самой машыны за стырном.
- З 18 ліпеня Літва забараняе ўезд легкавых аўтамабіляў на беларускіх нумарах. Тыя, хто ўжо прыехаў у Літву на аўтамабілях зь беларускімі нумарамі, вымушаныя будуць выехаць або перарэгістравацца на працягу паўгода.
- Такім чынам Літва выконвае рашэньне аб новых санкцыях ЭЗ адносна Беларусі за яе саўдзел у ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Забарона на ўезд на тэрыторыю ЭЗ распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі, незалежна ад нацыянальнасьці іх уладальніка або кіроўцы. Легкавыя аўтамабілі зь беларускімі нумарамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Эўразьвязу, павінны пакінуць яе да 18 студзеня 2025 году (уключна).
- Раней аналягічнае абмежаваньне ўвяла Латвія.
- Пазьней да дзьвюх краін далучылася Эстонія.
Форум