Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў Лёндане


Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота

Удзел у саміце бяруць 46 лідэраў эўрапейскіх дзяржаў, у тым ліку кіраўнікі Эўразьвязу, АБСЭ, Рады Эўропы і NATO.

Сярод удзельнікаў Шарль Мішэль, Оляф Шольц, Эманюэль Макрон, Джорджа Мэлёні, а таксама Нікол Пашыньян з Армэніі, Ільхам Аліеў з Азэрбайджану, Аляксандар Вучыч з Сэрбіі.

Сьвятлану Ціханоўскую як спэцыяльную госьцю запрасіў новы прэм’ер Вялікай Брытаніі Кір Стармэр.

Летась Сьвятлана Ціханоўская брала ўдзел у Саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў гішпанскай Гранадзе.

Як паведаміла прэсавая служба Святланы Ціханоўскай, на саміце яна зьбіраецца падымаць пытаньні падтрымкі беларусаў, захаваньня беларускай незалежнасьці, вызваленьня палітычных вязьняў, а таксама эўрапейскай будучыні Беларусі.

«Гэтае запрашэньне — знак салідарнасьці зь беларускім народам, з нашымі палітвязьнямі, гэта мэсэдж падтрымкі беларусам, якія бачаць краіну свабоднай, дэмакратычнай і эўрапейскай дзяржавай. Удзел у саміце дае магчымасьць нагадаць пра барацьбу беларусаў за свабоду, а таксама абмеркаваць спосабы вызваленьня беларусаў з турмаў. Я хацела б, каб Беларусь бачылі як партнэра. Бо Беларусь — гэта не рэжым, гэта беларускі народ», — адзначыла Ціханоўская перад самітам.

Раней Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў запрашаць дэмакратычныя сілы Беларусі ўдзельнічаць у працы Эўрапейскай палітычнай супольнасьці і даць ім статус назіральніка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG