Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аўторак у Беларусі чакаецца да +35. Абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У дзённы час 16 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі максымальная тэмпэратура паветра дасягне +30 — +34°С, па поўдні краіны месцамі да +35°С.

У сувязі з гэтым улады выдалі папярэджаньне аб неспрыяльнай гідрамэтэаралягічнай сытуацыі (аранжавы ўзровень небясьпекі).

У сувязі са сьпёкай МНС не выключае гібелі людзей на вадзе, цеплавых удараў; парушэньня электразабесьпячэньня і адключэньня электраэнэргіі празь перагрэў трансфарматарнага абсталяваньня; дэфармацыі асфальту і росту колькасьці аварый; узьнікненьня прыродных пажараў і распаўсюджваньня агню на населеныя пункты.

12 ліпеня ў Беларусі на суботу, 13 ліпеня быў абвешчаны найвышэйшы ўзровень небясьпекі — чырвоны. Папярэджаньне тычылася Менску і чатырох з шасьці абласьцей Беларусі. У сталіцы тэмпэратура паветра дасягнула 33–35 градусаў цяпла, у Менскай і Магілёўскай абласьцях — 32–36, Берасьцейскай і Гомельскай — 35–37.

Аранжавы ўзровень небясьпекі быў тады абвешчаны ў Віцебскай (дзённая тэмпэратура 29–33 градусы цяпла) і Горадзенскай (31–35) абласьцях.

Пасьля суботняй сьпёкі ў другой палове дня 13 ліпеня і ў нядзелю 14 ліпеня па краіне пракаціліся ўраганы. Загінулі пяць чалавек. Без электрычнасьці і вады засталіся сотні населеных пунктаў у Гомельскай вобласьці.

ХХХ

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG