Загінуламу хлопчыку было 13 гадоў, паведамляе Сьледчы камітэт. Вядзецца праверка абставінаў здарэньня.
Агулам ужо тры чалавекі загінулі ў выніку ўрагану, 14 — у тым ліку 10 непаўналетніх — пацярпелі.
Тым часам пра «адхіленьні» ў руху цягнікоў праз наступствы непагадзі паведаміла 14 ліпеня Беларуская чыгунка, якую цытуе агенцтва «Позірк».
Цягнікі спазьняюцца ў Гомельскай вобласьці на ўчастках БЧ Калінкавічы — Жлобін, Калінкавічы — Жыткавічы, Калінкавічы — Славечна, Жлобін — Гомель.
Адзначаецца, што гэтых участках на чыгуначныя шляхі і лініі электразабесьпячэньня ўпалі дрэвы. «Беларускай чыгункай прымаюцца апэратыўныя меры па ліквідацыі наступстваў стыхіі і ўводу цягнікоў у графік», — гаворыцца ў паведамленьні.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі, Гомельскую вобласць 14 ліпеня «накрыў шквалісты вецер і навальнічны фронт».
Раніцай 14 ліпеня аб’яднаньне «Белэнерга» паведаміла, што на працягу сутак з прычыны непагадзі — шквальнага ветру і навальніцы — пэрыядычна парушалася электразабесьпячэньне 900 населеных пунктаў.
Форум