Удзень у сталіцы тэмпэратура паветра складзе 33–35 градусаў цяпла, у Менскай і Магілёўскай абласьцях — 32–36, Берасьцейскай і Гомельскай — 35–37.
Аранжавы ўзровень небясьпекі абвешчаны ў Віцебскай (дзённая тэмпэратура — 29–33 градусы цяпла) і Горадзенскай (31–35) абласьцях.
У сувязі са сьпёкай МНС не выключае гібелі людзей на вадзе, цеплавых удараў; парушэньня электразабесьпячэньня і адключэньня электраэнэргіі празь перагрэў трансфарматарнага абсталяваньня; дэфармацыі асфальту і росту колькасьці аварый; узьнікненьня прыродных пажараў і распаўсюджваньня агню на населеныя пункты.
Жыхарам краіны рэкамэндавана як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі промнямі — асабліва з 12:00 да 16:00, купацца толькі ў дазволеных і адмыслова адведзеных і абсталяваных для гэтага месцах, піць дастатковую колькасьць вадкасьці.
Па ўсёй Беларусі 13 і 14 ліпеня супрацоўнікі МНС будуць праводзіць рэйды «па прадухіленьні гібелі людзей на вадзе ў месцах масавага адпачынку і месцах, забароненых для купаньня, але папулярных у грамадзян». Таксама яны будуць навучаць жыхароў краіны «правілам бясьпечных паводзін каля вады».
«Авіяцыя МНС пры дапамозе выратавальных верталётаў і бесьпілётных лятальных апаратаў правядзе маніторынг лясоў і водных акваторый», — паведаміла міністэрства.
Форум