Пра гэта піша DW.
Брытанская вайсковая дапамога пастаўляецца Кіеву для абарончых мэтаў, але «Ўкраіна сама можа вырашаць, як гэтая дапамога можа быць выкарыстана для гэтых абарончых мэтаў», сказаў ён журналістам падчас палёту на саміт NATO ў Вашынгтоне ў сераду, 10 ліпеня.
Тым самым Стармэр пацьвердзіў, што ў пытаньні аб пастаўках дальнабойных ракет ягоны лейбарысцкі ўрад займае тую ж пазыцыю, што і былы кансэрватыўны ўрад на чале з Рышы Сунакам, Ліз Трас і Борысам Джонсанам.
Кір Стармэр узначаліў новы ўрад Вялікай Брытаніі 5 ліпеня пасьля паразы на парлямэнцкіх выбарах кансэрватараў, якія кіравалі дагэтуль.
Вялікая Брытанія — адзін з саюзьнікаў Кіева ў абарончай вайне супраць Расеі, якая напала на яе ў лютым 2022 году. Лёндан дапамагае Ўкраіне грашыма, узбраеньнямі і навучае ўкраінскіх салдат. Брытанія таксама стала першай краінай, якая паставіла Ўкраіне дальнабойныя ракеты.
Форум