За тыдзень да другога туру прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году Васіль Быкаў заявіў, што «надыходзіць змрочны час – панаваньне камуна-фашыстоўскіх сілаў». Der Spigiel пасьля першага туру пісаў, што «спакойныя і цярплівыя беларусы, якіх мала абыходзіць вялікая палітыка, мінулы чацьвер далі маху і прагаласавалі за тое, каб кіраўніком дзяржавы стаў шарлатан». Тады ж, за дзень да выбараў, у Беларусі адбыліся апошнія прэзыдэнцкія дэбаты з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што ня так з абяцаньнямі Лукашэнкі.
Форум