Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ўпершыню возьме ўдзел у «Славянскім базары»


"Славянскі базар у Віцебску", ліпень 2023
"Славянскі базар у Віцебску", ліпень 2023

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ўпершыню возьме ўдзел у «Славянскім базары ў Віцебску», — паведамляе reform.news са спасылкай на Міністэрства культуры.

Днямі ад удзелу ў музычным фэстывалі «Славянскі базар» адмовілася Армэнія. Гэта адбылося пасьля таго, як прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што ня зьявіцца на тэрыторыі Беларусі, пакуль ёй кіруе Аляксандар Лукашэнка.

На сёлетнім «Славянскім базары» чакаецца 5 тысяч удзельнікаў з 33 краін. Імпрэза адбудзецца без афіцыйнага ўдзелу Ўкраіны. На мерапрыемстве заплянаваная праграма дзён «саюзнай дзяржавы», галоўны канцэрт пройдзе пад назвай «Народное братство дороже всякого богатства». А адмысловым госьцем фэстывалю стане Ленінградзкая вобласьць Расеі.

XXXIII Міжнародны фэстываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 9 па 15 ліпеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG