Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Сьледчага камітэту Беларусі анансаваў рост завочных крымінальных спраў у 2024 годзе


Кіраўнік Сьледчага камітэту Беларусі Дзьмітры Гара, архіўнае фота
Кіраўнік Сьледчага камітэту Беларусі Дзьмітры Гара, архіўнае фота

Дзьмітры Гара пагражае канфікацыяй кватэр, дамоў, участкаў і аўтамабіляў.

У 2024 годзе колькасьць крымінальных спраў у рамках спэцыяльнага вядзеньня будзе павялічвацца, заявіў журналістам 21 чэрвеня старшыня Сьледчага камітэту Дзьмітры Гара, якога цытуе БелТА.

Паводле яго слоў, якія прыводзяць дзяржаўныя СМІ, сёньня крымінальныя справы ў гэтым парадку распачатыя ў адносінах да 108 асоб — у суды накіравалі 82 справы, у вядзеньні застаецца 26.

У большасьці такіх спраў, зазначыў Гара, накладаецца арышт на маёмасьць абвінавачаных.

«Гэта і кватэры, і дамы, і ўчасткі, і дарагія аўтамабілі. Шмат маёмасьці, якая павінна быць па рашэньні суду накіраваная ў даход дзяржавы», — сказаў кіраўнік СК.

Што такое спэцвядзеньне

Спэцыяльнае вядзеньне ў крымінальнай справе можа адбывацца ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад прыходу ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Такое вядзеньне магчыма весьці за 34 розныя злачынствы, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дывэрсія, стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый.

Працэс «спэцыяльнага вядзеньня» адмыслова ўвялі для тых палітычных апанэнтаў рэжыму, хто знаходзіцца за мяжой. Ён прадугледжвае завочны суд. Менавіта гэткім чынам, сярод іншых, асудзілі палітыкаў Сьвятлану Ціханоўскую (15 гадоў калёніі агульнага рэжыму) і Паўла Латушку (18 гадоў узмоцненага рэжыму), а таксама блогераў Сьцяпана Пуцілу (29 гадоў узмоцненага рэжыму) і Яна Рудзіка (19 гадоў узмоцненага рэжыму), Францішка Вячорку (20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму).

Сярод асуджаных завочна таксама алімпійская мэдалістка Аляксандра Герасіменя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG