Пра гэта паведамляе партал «Люстэрка» са спасылкай на «Менсктранс».
Бачнасьць на дарогах абмежаваная. На некалькіх маршрутах спыніліся трамваі, тралейбусы і аўтобусы.
Відавочцы публікуюць у сацсетках відэа непагадзі. Паводле іх зьвестак, праз падтапленьне на вуліцы Арлоўскай утварыўся затор.
А ў Заслаўі мясцовыя жыхары зьнялі на відэа сапраўдную буру. Там таксама выпаў град, быў вельмі моцны вецер, які ледзь не ламаў дрэвы.
На сераду сыноптыкі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі з прычыны дажджоў, ветру і сьпякоты. Такое ж надвор’е захаваецца і ў чацьвер. Мэтэаролягі таксама вынесьлі штармавое папярэджаньне.
Форум