Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што беларусы не працуюць так, як кітайцы, і ня будуць


Аляксандар Лукашэнка і Сі Цзіньпін, Пэкін, травень 2017
Аляксандар Лукашэнка і Сі Цзіньпін, Пэкін, травень 2017

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы са старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыем Сянько. У мінулым Сянько быў амбасадарам Беларусі ў Кітаі.

Аляксандар Лукашэнка выказаў спадзяваньне, што свой «кітайскі досьвед» Сянько зможа пасьпяхова выкарыстаць на новым месцы.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Пры гэтым Лукашэнка сказаў: «Бо часам прафсаюзы адарваныя ад жыцьця і пачынаюць: „Вось гэта трэба, тое трэба...“ Я заўсёды падтрымліваю працоўных, гэта сапраўды правільна. Але вы ведаеце, каб нешта патрабаваць, трэба працаваць. І вы бачылі, як працуюць кітайцы. Вядома, нашыя не працуюць так, і працаваць, відаць, ня будуць. Але калі б мы блізка былі да працы і аб’ёмаў, якія выконваюць кітайскія працоўныя, я думаю, мы б у некалькі разоў багацейшыя былі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG