Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Смалявічаў вінавацяць мясцовы малаказавод у зьліве пракіслага малака ў раку


Машына з малаком. Ілюстрацыйнае фота
Машына з малаком. Ілюстрацыйнае фота

Зьліваньне адкідаў малочнай вытворчасьці ў рэкі і вадаёмы можа нанесьці сур'ёзную шкоду прыродзе, адзначаюць жыхары Смалявічаў у сваёй пэтыцыі да мясцовага райвыканкаму і РАУС, просячы разабрацца з сытуацыяй.

Жыхары гораду Смалявічы зьвярнуліся да мясцовых уладаў і сілавікоў з просьбай праверыць ААТ «Смалявіцкі малочны завод» наконт зьліваў у раку Плісу адкідаў сваёй вытворчасьці.

Адрасаты пэтыцыі зазначаюць, што зафіксавалі зьлівы пракіслага малака 8 і 17 чэрвеня 2024 году. Такія дзеяньні, лічаць яны, могуць нанесьці сурʼёзную шкоду прыродзе праз павялічваньне кіслотнасьці вады, а «празь вялікую колькасьць арганікі зьмяншаецца ўзровень кіслароду».

Аўтары звароту запатрабавалі пакараць службовых асоб, вінаватых у зьлівах пракіслага малака ў раку, і ацаніць экалягічную шкоду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG