Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі прытулак для бяздомных сабак і катоў перапоўнены. Неабыякавых просяць дапамагчы


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

У менскім пункце часовага ўтрыманьня жывёл «Фауна горада» не засталося вальераў для бяздомных сабак, прадпрыемства запоўнена пад завязку. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» расказала яго дырэктарка Тамара Царыкоўская.

Цяпер там утрымліваецца 123 сабакі, у тым ліку трое шчанюкоў. Прадпрыемства мае 120 вальераў, і калі маленькіх сабак можна разьмясьціць у адну клетку, то з дарослымі жывёламі складаней. Ім будзе цесна, не выключаныя канфлікты.

Жывёл забіраюць ахвотна. Пры гэтым Царыкоўская падкрэсьлівае: пераважная большасьць сабак сацыялізаваная.

Людзей, якія гатовыя ўзяць з прытулка жывёл, чакаюць штодня з 9:00 да 19:00 (абед з 13:00 да 14:00) на вул. Гурскага, 42. Прагледзець гадаванца таксама можна ў Telegram-канале Fauna_goroda. Апрача таго, у прытулку знаходзіцца 118 катоў.

Жывёл аддаюць у надзейныя рукі бясплатна. У «Фауне горада» нагадваюць, што пры сабе трэба мець пашпарт, ланцужок з ашыйнікам для дарослага сабакі, або скрынку/пераноску для шчанюка. Таксама на «Фауне горада» гатовы бясплатна стэрылізаваць жывёлу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG