Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зноў узяліся за платныя стаматалягічныя паслугі. Што мяняецца


Стаматоляг. Ілюстрацыйнае фота
Стаматоляг. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыдумала чарговыя новаўвядзеньні для мэдыцынскіх установаў, якія надаюць платныя стаматалягічныя паслугі.

З 1 ліпеня зьменяцца нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя паслугі стаматалёгіі ў Беларусі. Гэта прадугледжана новай пастановай Мінздароўя. Зьмены закрануць ІП і кампаніі ўсіх формаў уласнасьці — як дзяржаўныя, так і прыватныя.

У Мінздароўя разьлічваюць, што гэтыя зьмены «будуць садзейнічаць зьніжэньню кошту платных стаматалягічных паслуг».

Пастанова актуалізуе нормы расходу матэрыялаў па 37 пазыцыях. Акрамя таго, пастановай прадугледжана, што кампаніі і ІП будуць зьніжаць устаноўленыя нормы расходу матэрыялаў «у залежнасьці ад ужываных імі тэхналёгіяў, матэрыяльна-тэхнічнай аснашчанасьці, пры наданьні платных мэдычных паслуг па стаматалёгіі ў комплексе, фактычнага расходу і іншых фактараў».

  • З 1 лістапада 2023 году ў Беларусі дзейнічае рэгуляваньне тарыфаў на ўсе віды стаматалягічных паслуг. Калі раней у Беларусі дзяржава рэгулявала толькі цэны на артапэдычную стаматалёгію і зубатэхнічныя работы, дык цяпер — таксама на тэрапію, хірургію і артадантыю. У Мінздароўя прагназавалі, што гэта дазволіць зьнізіць цэны на гэтыя паслугі.
  • У красавіку 2024 году прэм'ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка прызнаў, што рэгуляваньне цэнаў на паслугі стаматалёгіі ў Беларусі не дало «патрэбнага эфэкту».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG