Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінулай ноччу тэмпэратура апусьцілася да 6 градусаў марозу, перапісаны рэкорд 1912 году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Другую ноч запар на беларускіх мэтэастанцыях абнаўляюцца тэмпэратурныя антырэкорды.

У Расонах на поўначы Віцебскай вобласьці пахаладала да 5,8 градуса марозу — гэта новы абсалютны мінімум ночы на 9 траўня, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамету. Ранейшы антырэкорд трымаўся з 1912 году — 3,3 градуса ніжэй за нуль у Менску.

У двух населеных пунктах абнавіліся гістарычныя мінімумы месяца. У Верхнядзьвінску тэмпэратура апусьцілася да 4,6 градуса марозу (было −4,5 градуса 11 траўня 2017 году), у Мсьціславе — да мінус 3,4 (–2,6 градуса 8 траўня 2023 году).

Яшчэ ў двух гарадах травеньскія мінімумы паўтарыліся, адначасова перапісаныя антырэкорды ночы на 9 траўня. У Горках было 4,4 градуса марозу (столькі ж — 8 траўня 1953 году; ранейшы антырэкорд ночы — 2,6 градуса ніжэй за нуль у 1912 годзе), у Слаўгарадзе — 3,1 градуса марозу (столькі ж — 1 траўня 2017 году; ранейшы антырэкорд ночы — 0,8 градуса вышэй за нуль у 1999 годзе).

Усяго мінулай ноччу зафіксавана 19 лякальных рэкордаў холаду, у тым ліку ў двух абласных цэнтрах — Віцебску (–4,1 супраць −3,1 градуса ў 1999 годзе) і Магілёве (–1,3 супраць −0,9 градуса таксама ў 1999 годзе). У Менску пахаладала да −2,3, аднак антырэкорд выстаяў (паказчык згаданы вышэй).

У ноч на 8 траўня былі перакрытыя два і паўтораны адзін лякальны мінімум. Уначы 10 і 11 траўня тэмпэратура чакаецца плюсавая, 12 траўня Белгідрамет прагназуе прымаразкі да мінус 3.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG