Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У панядзелак у Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя залевы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сыноптыкі папярэджваць аб неспрыяльных гідрамэтэаралягічных зьявах 6 траўня.

У панядзелак днём у многіх раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с. У Менску чакаецца навальніца, паведамляе партал pogoda.by.

Паводле парталу meteo.by 6 траўня ўмовы надвор’я будуць вызначаць атмасфэрныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Эўропы. Будзе воблачна з праясьненьнямі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, днём парывісты. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу складзе ад +5 ° С па поўначы да +13 ° С па паўднёвым захадзе; максымальная днём +16..+23°С, па поўдні краіны да +25°С, у паўночных раёнах +10..+15°С.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG