Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МНС заявілі, што радыяцыйнае забруджваньне Беларусі зьменшылася ў 1,8 раза


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Чыноўнік міністэрства назваў лічбы дасьледаваньняў на цэзій-137.

Плошча забруджваньня Беларусі цэзіем-137 у выніку радыяактыўнага распаду за мінулыя пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС гады зьменшылася ў 1,8 раза і цяпер складае 25,5 тыс. кв. км (12% тэрыторыі Беларусі), паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 22 красавіка ў Менску першы намесьнік начальніка Дэпартамэнту ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі МНС (Дзяржатамнагляд) Леанід Дзедуль, піша «Позірк».

Паводле яго, цэзіем-137 на ўзроўні 1 кюры на кв. км забруджана 1,5 млн гектараў лясоў і каля 19 тыс. га сельскагаспадарчых угодзьдзяў.

У зонах забруджваньня знаходзяцца 2022 населеныя пункты ўсіх вобласьцяў краіны, акрамя Віцебскай. У забруджаных зонах пражывае каля 930 тыс. чалавек, у тым ліку 185 тысяч дзяцей.

Дзедуль паведаміў, што радыяэкалягічнае абсьледаваньне гэтых населеных пунктаў завершыцца ў 2024–2025 гадах, на пачатку 2026-га іх пералік адкарэктуюць адпаведнай пастановай ураду. Карэктаваньне адбываецца раз на 5 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG