Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер BalaganOFF: Беларусы мяне шакавалі


Украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF.
Украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF.

Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палку Каліноўскага, як ва Ўкраіне мянялася і мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі — пра гэта расказаў украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF, які ад 2020 году робіць шмат відэа пра Беларусь і беларусаў.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Фрагмэнты гутаркі.

  • Мы рэгулярна робім зборы ў дапамогу палку Каліноўскага. І ў адным з этэраў я сказаў: чаму мы зьбіраем па 5-7 дронаў? Няўжо беларусы ня могуць аб’яднацца і паказаць, што ёсьць адзін агульны вораг — вы ж зьбіраеце, каб выжывалі беларусы, якія ваююць поплеч з УСУ? І шмат беларусаў мне напісалі, што трэба такое зрабіць.
  • У панядзелак мы абвясьцілі збор на тыдзень. Галоўная ўмова была, каб ніхто не рабіў данатаў знутры Беларусі, бо адразу арыштуюць.
  • Беларусы, якія выехалі з краіны, абʼядналіся, і замест тыдня мы сабралі патрэбную суму менш чым за 24 гадзіны. Для мяне гэта быў радасны шок, што мы ўзмоцнім фронт 100 бесьпілётнікамі. Такога вялікага збору мы раней ніколі не абвяшчалі.
  • Я ўдзячны ўсім беларусам, якія ўзялі ўдзел у гэтым зборы. Я ж і назваў яго «Беларусам ад беларусаў».
  • Цяпер полк Каліноўскага камунікуе зь некалькімі вытворцамі дронаў. Кожны месяц нешта мяняецца — антыдронавае змаганьне таксама цяпер вельмі сурʼёзнае. Яны вызначаюць, якія менавіта дроны ім трэба цяпер. Усё будзе зроблена афіцыйна праз вайсковую частку, да якой прыпісаны полк.
  • Напярэдадні выбараў 2020 году ў Беларусі я вёў свой бізнэс-канал і яшчэ да выбараў запісаў пару жартаўлівых відэа. І потым я пабачыў, што Беларусь віруе — пачаў гэта асьвятляць, і яно неяк зацягнулася на 4 гады.
  • Я некалькі разоў хацеў спыніцца. Першы раз я атрымаў мноства лістоў ад беларусаў: «Саша, ты ж бачыш, што ў нас усіх блогераў пасадзілі. Ня кідай нас, працягвай гэта асьвятляць». І я працягваў. Потым у нейкім этэры я сказаў, што буду з вамі да перамогі. Перамога крыху зацягнулася. А цяпер шмат людзей, у якіх я браў інтэрвію, добраахвотнікі ў нас на фронце. У нас шмат агульнага, таму я працягваю займацца тэмай Беларусі з акцэнтам на вайну, на дыктатуру.
  • Пасьля лютага 2022 году ўсе сябры ад мяне паадпісваліся. Яны казалі: «Саня, мы цябе любім, але навіны пра Беларусь мы фізычна не пераносім і глядзець ня будзем». Праз год вайны, калі ўжо быў полк Каліноўскага і беларускія добраахвотнікі ў розных падразьдзяленьнях, яны зразумелі, што ня ўсе беларусы — «зэтнікі», а нармальных нашмат больш. Цяпер да мяне вярнуліся сябры і падпісчыкі з Украіны, яны сочаць, што адбываецца зь беларусамі.
  • Лукашэнка ўжо ня здолее пераканаць у нечым украінцаў. Але ён можа таргавацца з Захадам, з Эўропай: маўляў, я ўтрымаў кавалачак зямлі, дзе няма вайны, і толькі на мяне вы можаце разьлічваць. Ён палітычная жывёліна, у якой атрымоўваецца круціцца, лявіраваць.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG