«Абавязаныя» жанчыны. Пастка дыскрымінацыі — у новым выпуску падкасту «Вясна прыйдзе».
Тых бацькоў, хто вінаваты дзяржаве за выдаткі на адабраных у іх дзяцей, называюць «абавязанымі асобамі». Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразьлівым становішчы, чым мужчыны.
«Як такія жанчыны трапляюць у пастку „абавязаных“ і чаму мы гаворым менавіта пра пастку? У новым выпуску падкасту „Вясна прыйдзе“ мы пачуем гісторыі ўжо былых палітвязьняў, хто сустракаў такіх „абавязаных“ жанчын у няволі, разьбяромся з тым, якая дыскрымінацыя перасьледуе іх, а таксама пачуем пра тое, якія гісторыі былі ў жанчын, якія прывялі іх да гэтага статусу», — пішуць аўтары праграмы.
Перадачу можна слухаць на Soundcloud, Google podcasts, Spotify, Apple podcasts, Castbox, Youtube і Іншых пляцоўках.