Сёлета 55 з паловай тысяч беларускіх адзінаццаціклясьнікаў скончаць школы. Для іх ужо стартавала ўступная кампанія. З году ў год сярод маладых беларусаў расьце папулярнасьць замежных унівэрсытэтаў.
Але для Беларусі нават навучэнцы і выпускнікі найлепшых на Зямлі ВНУ — падазроныя асобы. На радзіме іх не чакаюць, а калі й чакаюць, дык не з дабром.
Журналіст Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як і з дапамогай чаго ўлады спрабуюць затрымліваць маладых людзей у Беларусі.