Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі намесьніка гендырэктара «Магатэкса»


Затрыманьне сілавікамі ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Затрыманьне сілавікамі ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Прычына затрыманьня — нібыта атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры.

ГУБАЗіК затрымаў 46-гадовага намесьніка генэральнага дырэктара кампаніі «Магатэкса». На яго завялі крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры, паведаміла прэс-служба МУС Беларусі.

У МУС заявілі, што ў канцы сакавіка топ-мэнэджар дамовіўся аб атрыманьні ад кіраўніка маскоўскай фірмы-партнэра працэнта за бесьперабойную адгрузку прадукцыі.

Свае паслугі ён ацаніў у два мільёны расейскіх рублёў (крыху больш за 20 тысяч даляраў), а атрымліваць грошы нібыта накіраваў сваяка. Пасьля атрыманьня хабару гэтага мужчыну затрымалі, а сьледам – і самога топ-мэнэджара. У іх дома канфіскавалі амаль 30 тысяч даляраў, а таксама пяць дарагіх аўтамабіляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG