У 71 раёне Беларусі абмежаванае наведваньне лясоў, гэта вынікае з інтэрактыўнай мапы на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, заўважыў «Позірк».
Наведваньне лясоў абмежавалі ў Менскай вобласьці ў Барысаўскім, Валожынскім, Крупскім, Пухавіцкім, Салігорскім, Чэрвеньскім раёнах.
У Магілёўскай абмежаваньне дзейнічае ў Быхаўскім, Клічаўскім, Касьцюковіцкім, Краснапольскім, Магілёўскім, Асіповіцкім, Слаўгарадзкім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім, Шклоўскім раёнах.
У Гомельскай вобласьці такая мера ўжытая ў Брагінскім, Ельскім, Жыткавіцкім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Хойніцкім раёнах.
У Віцебскай вобласьці абмежаваньне закранула Віцебскі, Вушацкі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзьненскі, Аршанскі, Расонскі, Сеньненскі, Талачынскі, Чашніцкі, Шумілінскі раёны.
У Горадзенскай вобласьці наведваньне лясоў абмежавалі ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Горадзенскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Лідзкім, Наваградзкім, Астравецкім, Ашмянскім, Сьвіслацкім, Слонімскім, Смаргонскім раёнах.
Ва ўсіх раёнах Берасьцейскай вобласьці ўведзена такое абмежаваньне — у Баранавіцкім, Бярозаўскім, Берасьцейскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрыньскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім, Столінскім.
Усяго ў Беларусі 118 раёнаў.
Абмежаваньне на наведваньне лясоў уводзіцца як часовая мера ў сувязі з узьнікненьнем пажарнай небясьпекі. Абмежаваны ўезд транспарту ў лес. Адпаведныя рашэньні прымаюцца райвыканкамамі.
Першыя ў 2024 годзе абмежаваньні 15 сакавіка ўвялі ў Пухавіцкім і Бярэзінскім раёнах Менскай вобласьці, а таксама Рэчыцкім раёне Гомельскай. У гэтых рэгіёнах абвясьцілі трэцюю клясу пажарнай небясьпекі.