Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне ўхвалілі зьмены ў закон, якія спрашчаюць беларусам атрыманьне нямецкага грамадзянства


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Акцыя салідарнасьці беларусаў у Бэрліне, жнівень 2020
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Акцыя салідарнасьці беларусаў у Бэрліне, жнівень 2020

Улады Нямеччыны ўхвалілі істотныя зьмены ў заканадаўстве, якія значна аблегчаць жыцьцё ў гэтай краіне мігрантам, у тым ліку і беларускім. Дакумэнт апублікаваны ў Бюлетэні фэдэральных законаў, паведаміў прадстаўнік «Народнай амбасады Беларусі» ў Нямеччыне Міхаіл Таўбэ.

Як гаворыцца ў паведамленьні, з 26 чэрвеня 2024 году набудуць моц зьмены ў закон аб нямецкім грамадзянстве, якія прынясуць беларусам дзьве ключавыя навіны:

  • магчымасьць захаваньня беларускага грамадзянства пры атрыманьні нямецкага;
  • адмену неабходнасьці звароту да Лукашэнкі з просьбай аб адмове ад беларускага грамадзянства.

Паводле Міхаіла Таўбэ, гэта спрашчае працэс інтэграцыі, дае беларусам шанец на набыцьцё двайнога грамадзянства і прыбірае «маральны і псыхалягічны бар’ер для многіх, хто лічыць непрымальным зварот да цяперашняга самаабвешчанага прэзыдэнта Беларусі».

Раней у МУС Нямеччыны заявілі, што калі грамадзяне Беларусі, якія законна пражываюць у Нямеччыне, з прычыны палітычнага перасьледу ня могуць вярнуцца на радзіму для афармленьня пашпарта, яны могуць прэтэндаваць на атрыманьне ў ФРГ праязнога дакумэнта для іншаземцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG