Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папулярная TikTok-блогерка Жанна Лаўрова выйшла на волю


Сядзіба ГУБАЗіК у цэнтры Менску
Сядзіба ГУБАЗіК у цэнтры Менску

Вядомую менскую тыктокерку затрымалі 25 сакавіка па даносе прапагандыста, але празь дзень яна выйшла на волю.

Падрабязнасці папярэдняга дня яна не расказвала. Сказала, што застаецца са сваімі гледачамі і выяжджаць з краіны не зьбіраецца:

«Я хачу жыць у сваёй краіне, мне тут спакойна, добра. Мільён разоў гэта казала».

У сваім новым відэа блогерка расказала, што ўчора закрыла камэнтары, заўважыла «Наша ніва».

25 сакавіка ГУБАЗіК напісаў, што Жанна Лаўрова затрыманая. Каналы жанчыны нейкі час былі недаступныя, але іх аднавілі.

У адным з апошніх стрымаў Лаўрова сказала, што «яе сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумэранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей». Гэтыя словы вырваў з кантэксту (зь некалькіх хвілінаў роліку пакінуўшы 10 сэкундаў) прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён апублікаваў у сваіх сацсетках допіс, дзе заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну.

Лаўровай пагражалі крымінальнай справай за «прапаганду тэрарызму» і 7 гадамі турмы. У якім статусе знаходзіцца жанчына цяпер, невядома.

Жанна вядзе блог у TikTok і Instagram, дзе расказвае пра сваё жыцьцё. На TikTok Лаўровай падпісана больш за 300 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG