У Варшаве адбыўся марш у памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня. Людзі, усклаўшы кветкі да фатаграфій забітай Лізы, рушылі маршам у бок Палаца культуры і навукі. Акцыя сабрала больш за 2000 чалавек. Што казалі арганізатаркі, удзельніцы і ўдзельнікі маршу — у рэпартажы Свабоды.