Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 лютага ў Беларусі абнавіўся тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў


Птушкі. Ілюстрацыйнае фота
Птушкі. Ілюстрацыйнае фота

Тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных метэаназіраньняў абноўлены ў Беларусі 29 лютага, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных дадзеных Белгідрамэту.

У Пінску паветра прагрэлася да 11,4 градуса. Ранейшы максымум складаў 10,6 градуса і быў зафіксаваны ў 2000 годзе ў Лельчыцах. У самім Пінску лякальны рэкорд перавышаны больш чым на 2 градусы (9,1 у 2000 годзе), піша выданьне «Позірк».

Усяго ўчора абноўлена 13 рэкордаў: у Лельчыцах і Брагіне — 11,1 (было 10,1 у 2000 годзе), Жыткавічах — 10,6 (9,4 у 2000-м), Ганцавічах — 9,9 (8,6 у 2008-м), Васілевічах — 9,1 (8,6 у 2000-м), Акцябрскім — 8,8 (8 у 2000-м), Слуцку — 8,5 (6,7 у 2008-м), Бабруйску — таксама 8,5 (7,2 у 2008-м), Мар’інай Горцы — 7,9 (6,2 у 2000-м), Клічаве — таксама 7,9 (6,9 у 2008-м), Бярэзань — 7,8 (7 у 2000-м), Касьцюковічах — 5,6 (5,1 у 2000-м).

На мэтэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне лякальны максымум паўторыўся (10,2 градуса ў 2008 годзе).

Тэмпэратурныя рэкорды ў краіне фіксуюцца трэці дзень запар. Агулам перапісана 62 лякальных экстрэмуму (27 лютага — 27, 28-га — 22). У Ганцавічах і Слуцку рэкорды абнаўляліся ўсе тры дні, у Менску — 27 і 28 лютага (11,9 супраць 10,5 градуса ў 1990 годзе і 11,3 супраць 9,6 у 2017-м).

1 сакавіка сіноптыкі прагназуюць да 15 градусаў цяпла на паўднёвым захадзе краіны. Абсалютны максымум дня — 14,1 у Лельчыцах (у 1989 годзе).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG