Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Беларусь дапамагае Расеі «перавыхоўваць» украінскіх дзяцей. Расьсьледаваньне Свабоды


Улады Беларусі актыўна ўдзельнічаюць у вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў. Разам з журналістамі з украінскага расьсьледніцкага праекту «Схемы», Свабодзе ўдалося зьвязацца з тымі самымі дзецьмі, якіх прывозілі ў Беларусь, а пасьля вярнулі назад у акупаваныя Марыюпаль і Лісічанск. Агулам Свабодзе вядомыя імёны паўсотні такіх дзяцей. З дапамогай «Кібэрпартызанаў», якія нам далі доступ да ўнутранай перапіскі Беларускага Чырвонага Крыжа, а таксама пасьля аналізу прапагандысцкіх сюжэтаў мы расказваем, як Беларусь стала адным з цэнтраў так званага «перавыхаваньня» ўкраінцаў у ляяльных акупацыйнай расейскай уладзе грамадзянаў, і як Лукашэнка і ягоныя чыноўнікі спрабуюць «адбяліць» ваенныя злачынствы Расеі і даюць дзецям цукеркі ў надзеі зьмяніць іхны погляд на сьвет:

XS
SM
MD
LG