Юлія Чурыловіч з двухгадовым сынам экстрана пакінулі Беларусь. Сілавікі прыйшлі да 27-гадовай Юліі ў Пінску за яе TikTok. А ў Telegram у адпраўленых паведамленьнях міліцыянты знайшлі відэа з калёнай расейскіх танкаў, якое яна паслала Радыё Свабода. На Юлію завялі крымінальную справу за «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Цяпер яна пачынае жыцьцё ў Літве з нуля.