Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі восем нелегальных мігрантаў


Мяжа Беларусі і Польшчы
Мяжа Беларусі і Польшчы

Восем мігрантаў затрымана ў Горадні падчас міліцэйскага рэйду па «выяўленьні замежных грамадзян, якія незаконна знаходзяцца».

Паводле інфармацыі прэс-службы УУС аблвыканкаму, чацьвёра грамадзян Сырыі, па два — Іраку і Эгіпту і адзін — Альжыру «прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці і ў далейшым будуць дэпартаваныя». У дачыненьні да аднаго зь іх «праводзіцца праверка для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці», паведамляе «Позірк».

Акрамя таго, «да адказнасьці будзе прыцягнуты грамадзянін Беларусі, які прадставіў ім жыльлё».

Паводле інфармацыі горадзенскай міліцыі, летась у краіне было выяўлена 69 нелегальных мігрантаў.

За мінулыя суткі, 6 лютага, краіны Эўрапейскага Зьвязу зафіксавалі 5 спроб пранікненьня мігрантаў зь Беларусі (суткамі раней — ніводнай), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстыкі пагранічных службаў суседніх дзяржаў ЭЗ.

Пагранічная ахова Польшчы прадухіліла 1 спробу нелегальнага пераходу мяжы зь беларускай тэрыторыі, літоўскае пагранведамства — 4, латвійскае — ніводнай.

З пачатку 2024 году краіны ЭЗ спынілі 118 спроб нелегальнага пранікненьня зь Беларусі (Польшча — 105, Латвія — 5, Літва — 8). Улады краін ЭЗ абвінавачваюць Менск і Маскву ў арганізацыі патоку мігрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG