Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: народзіны Рональда Рэйгана, Аркадзя Куляшова і Аляксандра Лукашука


Аляксандар Лукашук, пісьменьнік, журналіст, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода з 1999 па 2023 год
Аляксандар Лукашук, пісьменьнік, журналіст, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода з 1999 па 2023 год

Падзеі 6 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1191 — рымскі папа Клімэнт III зацьвердзіў статут Тэўтонскага Ордэна.

1848 — выйшаў у сьвет «Маніфэст Камуністычнай партыі» Карла Маркса.

1920 — у Слуцку выйшаў першы нумар газэты «Наша каляіна», органа арганізацыі «Папараць-кветка».

1921 — выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, габрэйскай (ідыш), польскай і расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР

Герб БССР у 1927–1937 гадах. Надпісы на ўсіх дзяржаўных мовах
Герб БССР у 1927–1937 гадах. Надпісы на ўсіх дзяржаўных мовах

1922 — у РСФСР ствараецца палітычная спэцслужба — Галоўнае палітычнае ўпраўленьне пры НКВД (ГПУ).

У гэты дзень нарадзіліся

1800Ігнат Кулакоўскі, беларускі і польскі паэт, этнограф, пэдагог.

1898 Леў Акіншэвіч, беларускі і ўкраінскі правазнаўца і гісторык.

1899 Францішак Пяткевіч, беларускі грамадзкі дзяяч, лекар.

1906Антон Згіроўскі, актор трупы Галубка, ахвяра сталінізму.

1906Тамаш Падзява, грэка-каталіцкі сьвятар-марыянін, філёзаф, тэоляг, публіцыст, рэлігійна-культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў.

1911 Рональд Рэйган, 40-ы прэзыдэнт ЗША.

Рональд Рэйган
Рональд Рэйган

1914Тодар Лебяда, беларускі паэт і журналіст.

1914 Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі. Перакладчык клясычнай паэзіі з расейскай, украінскай ды іншых моваў, суаўтар сцэнараў шэрагу фільмаў. У 1947–1978 гадах Куляшоў быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР.

Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Куляшоў

1928 Уладзімер Стальмашонак, беларускі мастак. Ён стварыў партрэты Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Пятра Мсьціслаўца, Эўфрасіньні Полацкай, прадстаўнікоў роду Радзівілаў, Якуба Коласа і Рыгора Шырмы.

Уладзімер Стальмашонак
Уладзімер Стальмашонак

1945 Боб Марлі, ямайскі сьпявак і гітарыст, найбольш вядомы выканаўца ў стылі рэгі.

1955 Аляксандар Лукашук, пісьменьнік, рэдактар, журналіст, публіцыст і перакладчык. 7-ы кіраўнік беларускай службы Радыё Свабода (з 1998 па 2023 год). Ляўрэат прэміяў Беларускага ПЭН-Цэнтру — імя Францішка Багушэвіча (1998), імя Алеся Адамовіча (2018), прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (2011), прэміі Акадэміі візуальнага мастацтва (Нью-Ёрк, 2014).

1963Валер Гапееў, пісьменьнік.

Валер Гапееў
Валер Гапееў

У памяці

1918Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак.

2020Керк Дуглас, амэрыканскі кінаактор і прадусар, продкі якога паходзілі зь Беларусі, бацька актора Майкла Дугласа.

Керк Дуглас, 1959
Керк Дуглас, 1959

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG