Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдкі выпадак: суд у Віцебску спыніў адміністрацыйную справу за «экстрэмізм» як бяздоказную


Віцебск, архіўнае фота
Віцебск, архіўнае фота

Даволі рэдкая падзея адбылася ў беларускім судзе — падазраванага ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» апраўдалі.

Судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Міхаіл Юрчанка ня стаў караць за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай сетцы ураджэнца Расеі, беспрацоўнага жыхара Віцебску Эдуарда Тарканоўскага, паведамляе «Віцебская вясна».

Ён палічыў справу, якую завяла міліцыя, бяздоказнай.

Рашэньне суд прыняў яшчэ 27 сьнежня, але пра яе стала вядома толькі цяпер. Упершыню Міхаіл Юрчанка разглядаў адміністрацыйную справу супраць Тарканоўскага месяцам раней, 27 лістапада, і наікраваў яе на дапрацоўку.

Міліцыя абвінаваціла Эдуарда ў тым, што ён, пачынаючы з 2020 году, быў падпісаны на шэсьць тэлеграм-каналаў, якія ўлады ўнесьлі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Сам Тарканоўскі, аднак, не прызнаў сябе вінаватым. Заслухаўшы ягоныя аргумэнты, а таксама прааналізаваўшы, што ў якасьці «доказнай базы» прадставілі на суд сілавікі, судзьдзя прыйшоў да высновы, што пакараць мужчыну ў рамках ч. 2 арт.19.11 КаАП РБ немагчыма, «паколькі прадстаўленыя суду доказы адназначна і бясспрэчна не пацьвярджаюць факту ўчыненьня адзначанага правапарушэньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG