Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З КНДР выцек запіс прысуду юнакам за прагляд замежных сэрыялаў. ВІДЭА


ВВС апублікавала відэа з КНДР, на якім двух падлеткаў прыгаворваюць да 12 гадоў катаржных прац за прагляд паўднёвакарэйскіх дорам (тэлесэрыялаў вытворчасьці краін Паўднёва-Усходняй Азіі).

Запіс перадаў ВВС дасьледчы інстытут разьвіцьця поўдня і поўначы, які працуе з перабежчыкамі з Паўночнай Карэі. Мяркуецца, што запіс зроблены ў 2022 годзе.

На відэа двух падлеткаў у шэрых робах закоўваюць у кайданкі на стадыёне, запоўненым школьнікамі. Паведамляецца, што ролік быў распаўсюджаны ў КНДР у мэтах ідэалягічнага выхаваньня і перасьцярогі грамадзян ад прагляду «запісаў, якія разбэшчваюць».

«Гніючая культура марыянэтачнага рэжыму распаўсюдзілася нават на падлеткаў. Ім усяго 16 гадоў, але яны ўжо разбурылі сваю будучыню», — цытуе дыктара зь відэазапісу ВВС.

  • Паўночная Карэя забараняе перадачу фатаграфій, відэа і іншых сьведчаньняў жыцьця ў краіне ў зьнешні сьвет, таму такія выцекі — рэдкасьць, адзначае ВВС.
  • У 2020 годзе Пхэньян узмацніў жорсткасьць пакараньня за прагляд, захоўваньне або распаўсюджваньне паўднёвакарэйскіх праграм — аж да сьмяротнага пакараньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG