Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран абстраляў паўночны Ірак і паўночную Сырыю


Разбурэньні пасьля ракетнай атакі пад Эрбілем, архіўнае фота
Разбурэньні пасьля ракетнай атакі пад Эрбілем, архіўнае фота

Увечары 15 студзеня Іран выпусьціў ракеты па тым, што назваў ізраільскай «шпіёнскай штаб-кватэрай» побач з консульствам ЗША ў горадзе Эрбіль на поўначы Іраку, а таксама па цэлях, зьвязаных з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава» на поўначы Сырыі.

Чатыры мірныя жыхары забітыя і шэсьць параненыя пасьля таго, як ракеты пацэлілі ў элітную зону каля консульства ЗША ў Эрбілі, цэнтры паўаўтаномнага курдзкага рэгіёну Іраку, паведаміла AP са спасылкай на Раду бясьпекі Курдзкага рэгіянальнага ўраду.

Рэвалюцыйная гвардыя Ірану заявіла, што нанесла ўдар па штаб-кватэры ізраільскай выведкі «Масад». У іншай заяве гаворыцца, што Іран зьнішчыў некалькі аб’ектаў «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі.

З моманту пачатку вайны паміж Ізраілем і ХАМАС 7 кастрычніка апалчэнцы ў Іраку, якія падтрымліваюцца Іранам, амаль штодня наносілі атакі зь бесьпілётнікаў па базах амэрыканскіх узброеных сіл у Іраку і Сырыі, што, паводле груповак, было адплатай за падтрымку Ізраілю Вашынгтонам.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША, які пажадаў застацца ананімным, сказаў, што Злучаныя Штаты адсочвалі ракеты, якія трапілі ў паўночны Ірак і паўночную Сырыю, і ніякія амэрыканскія аб’екты не пашкоджаныя і ня зьнішчаныя нападамі. Чыноўнік сказаў, што іранскія ўдары былі «неабдуманымі і недакладнымі».

У 2022 годзе Іран узяў на сябе адказнасьць за ракетны абстрэл у тым жа раёне каля консульскага комплексу ЗША ў Эрбілі. У Тэгеране тады заявілі, што гэта была помста за ізраільскі ўдар у Сырыі, у выніку якога загінулі два члены Рэвалюцыйнай гвардыі. А ў мінулым месяцы Іран абвінаваціў Ізраіль у забойстве высокапастаўленага іранскага генэрала Сэеда Разі Мусаві ў выніку авіяўдару па раёне Дамаску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG