Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр расейскі паэт Леў Рубінштэйн


Леў Рубінштэйн
Леў Рубінштэйн

Пра сьмерць паэта паведаміла ягоная дачка.

«Мой тата, Леў Рубінштэйн, памёр сёньня», — напісала яна ў «Жывым Журнале». Аб сьмерці Рубінштэйна таксама піша The Blueprint са спасылкай на крыніцу, блізкую да паэта.

Рубінштэйну было 76 гадоў, ён нарадзіўся і памёр у Маскве.

8 студзеня паэта зьбіў аўтамабіль у цэнтры Масквы. Яго шпіталізавалі, ён знаходзіўся ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане.

12 студзеня зьявіліся паведамленьні аб сьмерці паэта, але яго дачка і лекар іх абверглі.

Леў Рубінштэйн — адзін з заснавальнікаў маскоўскага канцэптуалізму і ляўрэат прэміі «НОС». Паэт атрымаў яе ў 2012 годзе за кнігу «Знаки внимания». Актыўна займаўся грамадзкай дзейнасьцю: падпісваў лісты ў абарону тэлеканалу НТВ ад дзяржаўнага ціску, супраць вайны ў Чачэніі, падтрымліваў ЛГБТ і групу радыкальных фэміністак Pussy Riot, яшчэ ў 2014 годзе выступіў супраць расейскіх войскаў на поўдні і ўсходзе Ўкраіны, а ў 2020-м падтрымаў пратэсты беларусаў супраць дыктатуры Лукашэнкі.

Таксама публіцыст назваў непраўдзівай заяву выканаўчага камітэту Расейскага ПЭН-цэнтру аб тым, што беларуска Сьвятлана Алексіевіч ніколі не была сябрам гэтай арганізацыі.

Гэта адбылося ў 2017 годзе, калі Сьвятлана Алексіевіч, Леў Рубінштэйн, Барыс Акунін і іншыя вядомыя сябры Расейскага ПЭН-цэнтру пакінулі арганізацыю на знак пратэсту супраць выключэньня зь яе шэрагаў пісьменьніка Сяргея Пархоменкі, калі той зьвярнуўся да Ўладзіміра Пуціна з просьбай памілаваць украінскага рэжысэра Алега Сянцова, які на той момант быў у расейскай турме. Агулам тады расейскі ПЭН пакінулі больш за трыццаць вядомых пісьменьнікаў, перакладчыкаў, журналістаў, а Леў Рубінштэйн заявіў, што расейская арганізацыя не адпавядае заяўленым прынцыпам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG