Першае інтэрвію знакамітага беларускага дырыгента пра скандальнае звальненьне з адэскай опэры
Знакамітага беларускага дырыгента Вячаслава Чарнуху-Воліча летась звольнілі зь адэскай опэры, а перад гэтым — зь беларускай за падтрымку мірных пратэстаў. Цяпер дырыгент працуе ў кішынёўскай опэры. Што насамрэч адбылося і якая пазыцыя самога дырыгента? Наш госьць — Вячаслаў Чарнуха-Воліч, зь якім мы гаворым ня толькі пра тое, што адбывалася зь ім ва Ўкраіне падчас вайны, але і пра сытуацыю ў беларускім тэатры опэры і балета, адкуль за апошнія тры гады звольнілі дзясяткі знакавых музыкаў.