Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Валожынскім раёне згарэла ўнікальная майстэрня па вырабе гусьляў


Гусьлі, ілюстрацыйнае фота
Гусьлі, ілюстрацыйнае фота

З майстэрні ад агню ўратавалі толькі адзін станок.

Разам з майстэрняй згарэла лазьня, якая знаходзілася зь ёй пад адным дахам.

Здарэньне адбылося ў вёсцы Малое Запрудзьдзе на Валожыншчыне. Як высьветліў Kraj.by, майстэрня згарэла даволі хутка.

Выданьне знайшло майстра, які рабіў у ёй гусьлі.

«Я — і майстар, і гусьляр. Пяць гадоў вырабляў гусьлі ў сваёй майстэрні. Усяго за гэтыя гады зрабіў каля 500 музычных інструмэнтаў, на якіх зараз іграюць ня толькі ў Беларусі, але і ў Расеі. Апроч мяне ў майстэрні працаваў яшчэ адзін майстар. Учора ўвечары каля 19:00 ён адышоў перакусіць усяго на нейкія паўгадзіны. Гэтага аказалася дастаткова, каб майстэрня разам з лазьняй пад адным дахам успыхнулі.

Мне цяжка сказаць, з-за чаго гэта адбылося, бо мы вельмі строга выконвалі правілы пажарнай бясьпекі. Так, там палілася печ, але зь яе жарынка выпасьці не магла. Магчыма, ад тэмпэратуры печы ўспыхнуў драўняны пыл, а можа, было кароткае замыканьне электраправодкі. Усё адбылося вельмі хутка. Мы пасьпелі выратаваць толькі адзін станок. Калі ратавальнікі прыехалі, ім заставалася толькі тушыць практычна згарэлую майстэрню».

Цяпер майстар Зьміцер ня ведае, што будзе рабіць далей. Ён называе сваю майстэрню ўнікальнай, адзначаючы, што ў такіх маштабах гусьлі больш ніхто ў Беларусі ня робіць.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG