Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларускія «дзяды Мазаі» ратавалі зайца, які праваліўся пад лёд на Сожы


Гомельскія ратаўнікі з зайцам, якога выратавалі зь ледзяной пасткі
Гомельскія ратаўнікі з зайцам, якога выратавалі зь ледзяной пасткі

Заяц праваліўся пад лёд у рацэ Сож пад Гомелем. Сам выбрацца не змог, хаця спрабаваў: чапляўся за крыгу лапамі і нават зубамі.

Як яго ратавалі, піша партал «Люстэрка» са спасылкай на Таварыства выратаваньня на вадзе (ТВВАД) Гомельскай вобласьці.

Дзяжурны зьмены адной з выратавальных станцый ТВВАД заўважыў у бінокль, што ў вадзе на адкрытым участку ракі боўтаецца жывёла.

«Касой выскачыў на неакрэплы лёд і праваліўся. Сам выбрацца не змог, хаця спрабаваў: чапляўся за крыгу лапамі і нават зубамі. Начальнік выратавальнай станцыі і дзяжурны зьмены хутка зрэагавалі. На лодцы, у вадалазным рыштунку падплылі да зайца, які тануў, і выцягнулі з вады. Справіліся хутка, за паўтары хвіліны», — пракамэнтавалі тое, што здарылася, у ТВВАД.

Калі зайца даставілі на бераг, то выявілі, што ён моцна замерз у вадзе, таму адразу адпускаць не сталі, а спачатку абагрэлі яго на станцыі. Пасьля гэтага зайца адпусьцілі ў лес.

У сувязі з гэтым інцыдэнтам ратавальнікі нагадалі аб небясьпецы выхаду на тонкі лёд, бо ён не вытрымаў нават лёгкую жывёліну — а чалавек у зімовым адзеньні і з рыбалоўным рыштункам у такой сытуацыі рызыкуе жыцьцём значна больш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG