Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у іранскім Кермане


Забітыя ў выніку тэрактаў у Іране ў горадзе Керман на цырымоніі ў памяць генэрала Сулеймані
Забітыя ў выніку тэрактаў у Іране ў горадзе Керман на цырымоніі ў памяць генэрала Сулеймані

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за два выбухі ў Іране 3 студзеня, у трохгадовую гадавіну гібелі генэрала Касема Сулеймані.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

У выніку выбухаў загінулі каля 100 чалавек, шмат людзей атрымалі раненьні на могілках, дзе пахаваны Сулеймані, забіты ў Іраку ў 2020 годзе амэрыканскім бесьпілётнікам.

«У заяве, апублікаванай у сваіх Telegram-каналах, баявая суніцкая мусульманская групоўка паведаміла, што два чальцы „Ісламскай дзяржавы“ прывялі ў дзеяньне свае паясы з выбухоўкай у натоўпе, які сабраўся на могілках у паўднёва-ўсходнім іранскім горадзе Керман у сераду на гадавіну сьмерці Сулеймані», — піша агенцтва.

  • 3 студзеня ў горадзе Керман у Іране адбыліся два выбухі. Яны раздаліся падчас праходжаньня жалобнай працэсіі да магілы Сулеймані. Адзін з выбухаў адбыўся за 700 мэтраў ад магілы, другі — за кілямэтар.
  • Паводле апошніх зьвестак, у выніку двух выбухаў загінулі 84 чалавекі, яшчэ 284 атрымалі раненьні.
  • Тэгеран паабяцаў адпомсьціць за тэракты. «Рукі салдат Сулеймані нанясуць ім вельмі моцны ўдар», — заявіў першы віцэ-прэзыдэнт Ірану Махамад Махбэр.
  • Касем Сулеймані ўзначальваў элітнае спэцпадразьдзяленьне «эль-Кудс» у Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) і займаўся рэалізацыяй таемных апэрацый па-за межамі Ірану. Яго забілі ў Багдадзе ў 2020 годзе ў выніку авіяўдару па аўтакалёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG