Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ПЭН заявіў пра ўзмацненьне русыфікацыі ў Беларусі пасьля 2020 году


Русыфікацыя «не зьяўляецца новай для Беларусі пагрозай, мы можам гаварыць аб пэўным узмацненьні і паскарэньні гэтага працэсу пасьля падзеяў 2020 году», гаворыцца ў аналітычным аглядзе Беларускага ПЭНу, прысьвечаным уплыву «рускага сьвету» на беларускую культуру.

Тэкст аналізу «базуецца на аснове публічнай інфармацыі са СМІ (незалежныя і дзяржаўныя крыніцы), якая трапіла ў поле зроку маніторынгавай групы Беларускага ПЭНу ў працэсе фіксацыі парушэньняў у культурным сэктары краіны ў 2022–2023 гадах», паведамляе «Позірк».

Арганізацыя адзначае, што «адзін з асноўных удараў інтэграцыі з Расеяй» прыпадае на культуру Беларусі. Краіны падпісваюць «шматлікія „дарожныя карты“ супрацоўніцтва ў гэтай сфэры: паміж Менскам і Мурманскам, Менскам і Санкт-Пецярбургам, Магілёўскай вобласьцю і Бранскай вобласьцю, Беларусьсю і Растоўскай, Новасібірскай абласьцямі, Татарстанам і г.д».

«Адпаведна, расьце колькасьць пагадненьняў аб супрацоўніцтве паміж музэямі, тэатрамі, Дамамі творчасьці і іншымі ўстановамі культуры і адукацыі. Праводзяцца Дні Саюзнай дзяржавы, Дні культуры Расеі ў Беларусі, Татарстану ў Беларусі, Пскоўскай вобласьці ў Віцебску, Санкт-Пецярбургу ў Менску і да т.п. мерапрыемствы», — адзначаецца ў дакумэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG