Як вынікае са справаздачы, за гэты час на рахункі палка паступіла больш за 29 млн грыўняў (каля 770 тысяч даляраў) плюс сродкі ў крыптавалютах. Зь іх данаты склалі больш за 18 млн грыўняў (каля 480 тысяч даляраў) плюс данаты ў крыптавалютах.
Полк выдаткаваў атрыманыя сродкі на запчасткі і рамонт, паліва, абсталяваньне ўласнага СТА, аўтамабілі, бесьпілётнікі і іх рамонт, сродкі сувязі і абсталяваньне, мэдабсталяваньне і мэдыкамэнты, абсталяваньне для прэс-службы, гаспадарчыя патрэбы, экіпіроўку, апэрацыі кібэрпартызанаў.
Як паведамляецца ў тэлеграм-канале Палка Каліноўскага, сродкі з фонду ўзаемадапамогі пайшлі на матэрыяльную дапамогу параненым і сем’ям загінулых, пахаваньне загінулых, дастаўку сваякоў на пахаваньне.