«Захад мае толькі адзін сродак супраць рэжыму Лукашэнкі». Вынікі 2023-га ў стасунках Беларусі і Захаду
Як працуюць заходнія санкцыі адносна Беларусі? Чаму сёлета афіцыйны Менск аднавіў міграцыйны ціск на Эўропу? Ці прызнаў Захад Ціханоўскую і дэмакратычныя сілы Беларусі афіцыйна? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Кацярына Глод.