Аранжавы ўзровень небясьпекі абвясьцілі на Каляды ў Менскай, Горадзенскай, Берасьцейскай абласьцях
Як паведаміла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі, 25 сьнежня на паўночна-заходняй частцы Беларусі чакаецца ўзмацненьне ветра да 15-20 мэтраў за сэкунду.
Чакаецца падзеньне дрэваў, абрывы ліній электраперадач і парушэньне электразабесьпячэньня, абрушэньне дахаў, цяжкасьці з рухам транспарту, падвышэньне рызыкі ДТЗ і траўмаў насельніцтва, галалёд.
МНС рэкамэндуе ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым транспарце, абыходзіць няўстойлівыя збудаваньні, перасоўвацца акуратна, наступаючы на ўсю стапу.
На астатняй частцы тэрыторыі краіны прагназуецца жоўты ўзровень небясьпекі і тыя ж самыя небясьпечныя зьявы. У Менскай і Віцебскай абласьцях пройдзе таксама моцны сьнег.