Як паведаміў польскі тэлеканал TVN, каля Беластока аўтобус, якім кіраваў 40-гадовы беларус, параніў двух паліцыянтаў.
На трасе S8 (Беласток-Варшава) каля вёскі Замбжыцэ Новэ каля 2 гадзін ночы адбылося сутыкненьне легкавога аўтамабіля і грузавога аўтамабіля. Тады ніхто не пацярпеў, але на месца выклікалі паліцыю і пажарную службу.
Праз дзьве гадзіны ў стаячую паліцэйскую машыну ўрэзаўся аўтобус. Двое паліцыянтаў атрымалі раненьні. Як паведаміў Марцін Гаўрылюк з прэс-групы Падляшскай паліцыі, паводле папярэдніх зьвестак вынікае, што ў паліцэйскую машыну, урэзаўся аўтобус, якім кіраваў 40-гадовы беларус. Беларус быў цьвярозы, яго затрымалі. Пацярпелыя ў аварыі паліцыянты знаходзіліся ў стаячай машыне і афармлялі дакумэнтацыю па факце наезду. Іх даставілі ў бальніцу. На месцы аварыі ўзьніклі цяжкасьці з рухам транспарту.