Зьняволенага палітыка, старшыню Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова у канцы лістапада зьмясьцілі ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу) на два месяцы, паведамляе «Рэальная Беларусь». Падобна, Казлова плянуюць перавесьці на строгі рэжым у турму, неўзабаве над ім адбудзецца «суд», адзначае выданьне.
- Мікалая Казлова 6 жніўня 2021 года асудзілі на 3 месяцы арышту за абнародаваньне дадзеных следзтва ў «справе Каардынацыйнай рады».
- 27 ліпеня 2022 году яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП, абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Менску ў 2020 годзе (арт. 342 КК).
- 3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 года калёніі.