Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску адбылося кароткае замыканьне на падстанцыі, жыхароў папярэдзілі пра магчымае пагаршэньне якасьці вады


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Увечары 13 сьнежня паступіла інфармацыя пра аварыю на мясцовай электрычнай падстанцыі. Жыхары Віцебску казалі, што чулі гукі выбуху і ўспышку.

У абласным МНС, куды карэспандэнтка «Люстэрка» зьвярнулася як занепакоеная жыхарка горада, расказалі, што адбылося кароткае замыканьне, але пашкоджаньне ўжо зьліквідавалі.

Пазьней у МНС Беларусі афіцыйна паведамілі, што сёньня ўвечары ратавальнікам паступіла паведамленьне аб пажары ў раёне вёскі Лятохі Віцебскага раёну. Пасьля прыбыцьця падразьдзяленьняў МНС (4 аўтацыстэрны і 1 штабны аўтамабіль) да месца інцыдэнту ўзгараньня не было. На зямлі ратавальнікі знайшлі абгарэлы электрычны провад. Папярэдне, абгарэў провад высакавольтнай лініі электраперадачы ў 110 кв.

«Падача электраэнэргіі аўтаматычна пераключылася на рэзэрвовую лінію. Адключэньня спажыўцоў не рабілася», — заявілі ў МНС.

«Віцебскаблводаканал» паведаміў, што «ў сувязі з адсутнасьцю электразабесьпячэньня ад электрасетак адбылося спыненьне помпавага абсталяваньня на водазаборы № 4», але цяпер помпы ўжо запусьцілі, падачу вады ў сетку аднавілі.

У сувязі з інцыдэнтам у наступныя суткі магчымае пагаршэньне якасьці вады, паведамілі ў «Віцебскаблводаканале» і папрасілі прабачэньня за нязручнасьці.

Паведамленьні пра гукі выбуху і ўспышку ў Віцебску, якую бачылі мясцовыя жыхары, зьявіліся ў СМІ. «Эўрарадыё» са спасылкай на словы мясцовых жыхароў пісала, што на станцыі адключыліся электрычныя помпы і ў некаторых раёнах зьнікла вада і электрычнасьць.

Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДом», спасылаючыся на мясцовых жыхароў, паведамляў, што людзі чулі гукі выбухаў.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG