Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пружанскім раёне сабака пакусаў дзіця за твар. Маці пацярпелай падала на гаспадыню жывёлы ў суд


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд паставіў пакараць гаспадыню сабакі штрафам. Абвінавачаная з выракам не пагадзілася.

Суд Пружанскага раёну разгледзеў справу аб грашовай кампэнсацыі маральнай шкоды з жанчыны, сабака якой укусіў за твар непаўналетнюю. Дзяўчынцы былі прычынены фізычныя і маральныя пакуты, гаворыцца ў апісаньні справы на сайце Берасьцейскага абласнога суда. Пазоў у суд падала яе маці.

У выніку ўкусу сабакі дзяўчына атрымала раны на твары, якія прывялі да кароткачасовага разладу здароўя. Некаторы час пацярпелая знаходзілася на стацыянарным лячэньні.

Пасьля выпіскі са шпіталя яна працягнула лячыцца дома, яе маці купляла лекі, зьвярталася па кансультацыю да лекара-камбустыёляга.

У выніку судзьдзя пастанавіў пакараць абвінавачаную штрафам у памеры 15 базавых велічынь (на суму 555 рублёў) і прызначыць грашовую кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 7000 рублёў.

Абвінавачаная з такім прысудам не пагадзілася і падала апэляцыйную скаргу, аднак суд яе не задаволіў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG