Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская правяла перамовы з прэм’ер-міністаркай Латвіі: гаварылі пра спрашчэньне легалізацыі беларусаў


 Сьвятлана Ціханоўская і прэм’ерка Латвіі Эвіка Сіліня. Рыга, 27 лістапада 2023
Сьвятлана Ціханоўская і прэм’ерка Латвіі Эвіка Сіліня. Рыга, 27 лістапада 2023

Сёньня беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведвала з працоўным візытам Рыгу, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Латвіі Эвікай Сіліняй.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Гэта ўжо другая іх сустрэча, першая прайшла ў кастрычніку ў гішпанскай Гранадзе, на ІІІ саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці.

Ціханоўская падзякавала прэм’ерцы за рашэньне ня ўводзіць абмежаваньні на аўтамабілі зь беларускімі нумарамі ў Латвіі.

Як паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Ціханоўскай, падчас сустрэчы яна і прэм’ерка Латвіі абмеркавалі:

  • Легалізацыю беларусаў у Латвіі: выдачу пашпартоў іншаземца, дазволаў на жыхарства, а таксама візаў у Беларусі. Прэм’ерка паведаміла, што Латвія працягвае выдаваць візы ў кансуляце ў Віцебску.
  • Магчымае закрыцьцё мяжы. Ціханоўская адзначыла, што нельга, каб беларусы трапілі ў ізаляцыю празь бяздумную палітыку рэжыму Лукашэнкі. Яна падкрэсьліла важнасьць захаваньня пасажырскага руху паміж краінамі.
  • Прыцягненьне рэжыму да адказнасьці. Беларуская дэмакратычная лідэрка папрасіла прэм’ерку падтрымаць працу беларускіх праваабаронцаў у межах Міжнароднай плятформы збору доказаў злачынстваў рэжыму (IAPB ).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG