Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі валянтэры выратавалі беларуса з рабства і вярнулі да сваякоў у Магілёў


Сяргей Бульбянкоў
Сяргей Бульбянкоў

60-гадовы Сяргей Бульбянкоў знаходзіўся некалькі гадоў у рабстве ў Татарстане, куды першапачаткова нібыта трапіў на працу. Яго гісторыю апісалі ў Facebook валянтэры руху «Альтэрнатыва», якія яму дапамаглі.

У 2021 годзе беларус Сяргей Бульбянкоў, знаходзячыся ў Бабруйску, пагадзіўся на працу. На той момант Сяргей згубіў пашпарт, таму яму прапанавалі дапамогу ва ўзнаўленьні дакумэнтаў, абяцалі заработную плату, але за гэта прасілі «крыху папрацаваць».

У выніку, паводле самога Сяргея, яго бяз грошай і дакумэнтаў прывезьлі ў Татарстан. У горадзе недалёка ад Казані ён жыў і працаваў у цыганскай сямʼі. Сяргей глядзеў жывёлу, касіў сена, дапамагаў па доме. Пытаньняў аб заробку і заканчэньні работ «працадаўцы» пазьбягалі, але абяцалі, што ўсё абавязкова выплацяць, пішуць валянтэры. Куды ўцякаць, мужчына таксама не ўяўляў, таму, як ён сам расказаў, пачаў прывыкаць да такога жыцьця і ўжо быў упэўнены, што там будзе працаваць да канца сваіх дзён. Аднак праз два гады такога жыцьця «працадаўцы» купілі яму квіток на цягнік і адправілі ў Маскву.

У сталіцы Расеі Сяргей апынуўся адзін і па-ранейшаму без дакумэнтаў і грошай. У той сытуацыі ён стаў лёгкай нажывай для вэрбавальнікаў і трапіў у «працоўны дом». Адтуль ён уцёк, але зноў застаўся на вуліцы.

Мужчына прасіў грошай на квіток у Беларусь, начаваў у падʼездах.

Інфармацыю пра Сяргея адзін з масквічоў паведаміў у «Альтэрнатыву». Некалькі дзён у валянтэраў, якія якраз і займаюцца праблемай рабства, заняло афармленьне часовага дакумэнта. Пасьля гэтага Сяргей змог паехаць назад у Беларусь. У Магілёве ў яго жывуць родныя. «Цяпер ён ужо дома і зь ім усё ў парадку», — пішуць валянтэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG