Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША апублікуюць 40 000 гадзін відэазапісаў беспарадкаў у Капітоліі. Тлумачым, навошта


Напад на Капітолій, 6 студзеня 2021 года
Напад на Капітолій, 6 студзеня 2021 года

Новы сьпікер амэрыканскай Палаты прадстаўнікоў, рэспубліканец Майк Джонсан заявіў, што больш за 40 000 гадзін відэазапісаў з камэр назіраньня, зробленых падчас нападу на Капітолій ЗША 6 студзеня 2021 года, будуць апублікаваныя ў адкрытым доступе.

«Гэтае рашэньне дасьць магчымасьць мільёнам амэрыканцаў, грамадзкім арганізацыям і СМІ ўбачыць на свае вочы, што адбылося ў той дзень, а не спадзявацца на інтэрпрэтацыю невялікай групы ўрадавых чыноўнікаў», — напісаў Джонсан у сацыяльнай сетцы X. Яго заяву цытуе «Голас Амэрыкі».

Ён таксама паабяцаў, што твары прыватных асоб будуць размытыя, каб «не стаць мішэньню для помсты», а відэазапісы з сакрэтнай інфармацыяй аб бясьпецы будынка Капітолія будуць схаваныя.

Майк Джонсан — рэспубліканец, які прадстаўляе штат Луізіяна, зьяўляецца прыхільнікам былога прэзыдэнта Дональда Трампа, падтрымлівае яго кандыдатуру на выбарах-2024 і быў адной з ключавых фігур у Палаце прадстаўнікоў у спробе адмяніць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года.

Тысячы гадзін запісаў з камэр відэаназіраньня ўжо былі прагледжаныя Спэцыяльнай камісіяй Палаты прадстаўнікоў, якая расьсьледавала напад на Капітолій прыхільнікаў Трампа, якія імкнуліся перашкодзіць зацьвярджэньню перамогі дэмакрата Джо Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 года.

Спэцыяльная камісія рэкамэндавала прад’явіць Трампу абвінавачаньні ў мецяжы і іншых правапарушэньнях у сувязі зь беспарадкамі ў Капітоліі.

У сакавіку 2024 года Трамп, які прэтэндуе на вылучэньне ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі, павінен паўстаць перад судом у Вашынгтоне па абвінавачаньні ў змове з мэтай адмены вынікаў выбараў 2020 года і ў сувязі з нападам на Капітолій 6 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG